27 лiпеня 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль ліквідаваў у сектары Газа больш за сем тысяч баевікоў ХАМАС

Ізраіль ліквідаваў у сектары Газа больш за сем тысяч баевікоў ХАМАС

Наземны штурм паўднёвай паловы анклава ўзмацніўся.

За час аперацыі Войскам абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у сектары Газа было ліквідавана больш за 7 тысяч баевікоў ХАМАС.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Кіраўнік Штаба нацыянальнай бяспекі Ізраіля Цахі Ханегбі заявіў, што ізраільскія войскі ліквідавалі сама меней 7000 баевікоў ХАМАС.

Са слоў Ханегбі, колькасць забітых баевікоў можа быць вышэйшай, паколькі ізраільскі бок не ведае, колькі людзей могуць знаходзіцца пад руінамі разбураных пабудоў або ў тунэлях, пабудаваных ХАМАСам у Газе.

У той жа час кіраўнік Генштаба ЦАХАЛу генерал-лейтэнант Герцы Галеві сказаў салдатам ізраільскага войска, што "трэба ціснуць мацней".

Варта адзначыць, што пасля зрыву замірэння на мінулым тыдні Ізраіль пашырыў свой наземны штурм на паўднёвую палову Сектара Газы, наступаючы на Хан-Юніс. Абодва бакі канфлікту паведамілі таксама пра ўсплёск баёў на поўначы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках