27 лiпеня 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў палон акупанта-«курортніка»

6
УСУ ўзялі ў палон акупанта-«курортніка»

Той распавёў дзіўную гісторыю аб сваім “гарачым туры”.

На Запарожскім кірунку фронту абаронцы Украіны ўзялі ў палон расейскага акупанта, якога камандаванне УС РФ адправіла на перадавую ва Украіну адразу пасля падпісання кантракта. З такім "гарачым турам" ён паспеў "павандраваць" пяць дзён.

Квіток на "курорт" да ўкраінскага поўдня апынуўся ў адзін канец, і яму яшчэ пашчасціла выжыць. Аб гэтым захопнік распавёў у сценах бальнічнай палаты ў СІЗА, відэа з'явілася ў распараджэнні OBOZ.UA.

На кадрах - 48-гадовы Іваноў Вячаслаў Аляксандравіч з 71-га мотастралковага палка УС РФ. Паводле ягоных слоў, ён трапіў пад абстрэл пасля першага ж выхаду на пазіцыі, дзе камандаванне загадала "трымаць абарону".

“Мінамётны агонь. Нас усіх накрылі разбілі. Раненне”, - фрагментамі распавёў захопнік, трымаючыся за нагу, магчыма, параненую.

Чатыры дні гэты "курортнік" праляжаў у акопах побач з параненымі і ліквідаванымі таварышамі, а затым трапіў у палон. Гэта было 5 снежня.

Яму вядома, што пасля абстрэлу з іх групы з 10 салдат трое сталі “грузам 200”, двое кінулі параненых таварышаў і ўцяклі (іх лёс невядомы). Астатнія пяцёра акупантаў, улічваючы Іванова, апынуліся ў бальніцы і, адпаведна, сталі палоннымі.

Падчас размовы з украінскімі вайскоўцамі захопнік заявіў, што забеспячэнне ў яго падраздзяленні было як у “кожным войску”, хоць ведаць дакладна ён не можа, таму што да гэтага ніколі не служыў.

“Ды як? Кармілі, паелі, апраналі. Ваенную форму… А на пазіцыі ўвогуле не елі”, – прызнаўся акупант.

Адказваючы на пытанне, ці бачыў ён ва Украіне "нацыстаў" і "фашыстаў", расеец заявіў, што не, а толькі нармальных украінцаў. У той самы час прызнаў, што на радзіме ў РФ яму расейскія лекары наўрад ці дапамаглі так, як медыкі ва ўкраінскім палоне.

“Усе нармальныя людзі. А лекары… І там такое не заўсёды бывае”, - прызнаўся Іваноў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках