Ці патрэбная Украіне прымусовая мабілізацыя: палкоўнік УСУ расставіў кропкі над «i»
43- 10.12.2023, 13:55
- 12,216
«У гэтай вайне перамагае пяхота, а не праграмісты».
Мабілізацыя ва Украіне на сёння працягваецца. Палкоўнік запасу УСУ, эксперт Цэнтра абаронных стратэгій Віктар Кеўлюк, які ў 2014 годзе адказваў за правядзенне мабілізацыі вайсковаабавязаных у заходніх рэгіёнах Украіны, скептычна ставіцца да дзейснасці магчымага ўведзенага ахвотнага рэкрутынгу грамадзян у войска.
Эксперт падзяліўся меркаваннем з "ВПС News Украіна", што ўкраінцы, якія хацелі самахоць папоўніць шэрагі Узброеных сіл украінскай дзяржавы, гэта ўжо зрабілі.
«Якая імавернасць таго, што праграміст абярэ сабе прафесію штурмавіка? УСУ цяпер патрэбныя пяхотнікі. У гэтай вайне перамагае пяхота, а не праграмісты», — заявіў суразмоўца.
Палкоўнік падкрэсліў, што, паводле Канстытуцыі Украіны, абарона Радзімы — абавязак.
«А абавязак прадугледжвае прымус. Калі дзяржава не хоча прымусова забяспечыць абарону самой сябе, то яна ўрэшце саступіць у вайне», — мяркуе Кеўлюк.
На ягоную думку, ахвотны рэкрутынг "ніяк не развяжа праблемы Узброеных сіл і зусім не палепшыць сітуацыю".
«Вакансіі самых запатрабаваных ва УСУ прафесій будуць вісець заўсёды, і туды будуць ісці або ніхто, або вельмі малая колькасць людзей: рамантыкі, дылетанты, “заробитчане” і тыя, хто не сцяміў, куды яны ідуць…», — сказаў афіцэр запасу.