Расейскую тэлевядоўцу экстранна шпіталізавалі ў Менску
56- 10.12.2023, 19:20
- 60,208
У цяжкім стане.
Расейскую тэлевядоўцу Леру Кудраўцаву экстранна шпіталізавалі з пнэўманіяй у Менску, паведамляе «База».
Кудраўцава прыляцела ў Беларусь, каб выступіць на «Песні года». Сёння ўночы яе прывезлі ў шпіталь праз моцную млосць і кашаль.
Са слоў вядоўцы Кацярыны Гардон, якая суправаджала Кудраўцаву, хворай было вельмі блага.
Пасля КТ выявілася, што Кудраўцава мае запаленне лёгкіх. Цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі.