Кара нябесная для акупантаў: выкарыстанне УСУ дронаў-камікадзэ выйшла на новы ўзровень
3- 10.12.2023, 14:25
- 7,764
Расейцы не могуць схавацца ў бліндажах і сховах.
Дроны-камікадзэ актыўна ўжываюцца на ўсёй лініі фронту. Як украінскія абаронцы, так і расейскія акупанты выкарыстоўваюць гэтыя беспілотнікі.
Напрыклад, украінскія дроны-камікадзэ наносяць ворагу значныя страты.
Пра гэта «24 Каналу» расказаў начальнік службы сувязяў з грамадскасцю Камандавання Сухаземных войскаў УСУ Уладзімір Фіцё.
Ужыванне дронаў-камікадзэ
Уладзімір Фіцё адзначыў, што цяпер выкарыстанне дронаў-камікадзэ выйшла на новы ўзровень. Так, расейцы наладзілі выраб беспілотнікаў, а таксама закупляюць іх у вялікай колькасці. Аднак захопнікі робяць націск не на якасць, а на колькасць.
«Таму для нашых абаронцаў гэта нясе вялікую небяспеку. Але і ўкраінскія дроны для расейцаў — гэта «кара нябесная». Гэта вельмі манэўровы баявы прыпас, які залятае ў бліндаж, сховы, знішчае тэхніку. Таму гаварыць пра перавагу нейкай стараны ў гэтым кірунку менавіта цяпер мы не можам», — патлумачыў ён.
Начальнік службы сувязяў з грамадскасцю Камандавання Сухаземных войскаў УСУ падкрэсліў, што, нягледзячы на вялізныя страты сярод жывой сілы, захопнікі актыўна ўжываюць дроны-камікадзэ супраць украінскіх байцоў.