27 лiпеня 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргентыне суддзя замест чырвонай карткі выцяў футбаліста нажом у грудзі

6
У Аргентыне суддзя замест чырвонай карткі выцяў футбаліста нажом у грудзі

Інцыдэнт патрапіў на відэа.

Шакавальны інцыдэнт адбыўся ў аргентынскай правінцыі Місьёнэсе падчас матчу ў аматарскай лізе. 62-гадовы арбітр Рэміхіё Армоа выцяў нажом у грудзі футбаліста адной з камандаў.

Як паведамляе The Dailymail, пасля чарговага гульнявога эпізоду на полі ўзнікла сутычка. Незадаволеныя гульцы атачылі рэфэры, выказваючы яму прэтэнзіі. Замест таго, каб паказаць крыкуну чырвоную картку, Армоа схапіўся за халодную зброю.

На відэазапісе, знятым гледачамі, якія стаялі ля бакавой лініі, відаць, як гулец упаў на зямлю, а затым таварышы падабралі яго і паспешліва павялі з поля.

Пацярпелы, якога мясцовыя мэдыі назвалі Кевінам А., быў дастаўлены ў шпіталь з праколам лёгкага, але, на шчасце, не атрымаў смяротную рану.

Пазней 21-гадовы хлопец быў сфатаграфаваны на шпітальным ложку, дзе ён ачуньваў, праглядаючы свой тэлефон.

Тым часам арбітр уцёк з месца здарэння, аднак потым быў арыштаваны мясцовай паліцыяй. Пры ператрусе ў суддзі быў знойдзены нож.

Дзядзька гульца, імя якога не называецца, даў невялікае інтэрв'ю мясцовым мэдыям.

«Кевін цудоўным чынам жывы. Для сям'і гэта вельмі далікатны момант, бо для нашай сям'і ён як Мэсі. Ён вельмі таленавіты хлопчык, і дзякуй Богу, што ён меў магчымасць выступаць у такім клубе, як «Чакарыта», — адзначыў дзядзька ахвяры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках