Украіна ўзмацніла абарону на мяжы з Беларуссю
2- 10.12.2023, 15:05
- 5,502
Украінскія памежнікі ацанілі імавернасць новага ўварвання з поўначы.
Украіна працягвае мінаваць і ўмацоўваць усю мяжу з Беларуссю. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, піша «Укрінфарм».
«Беларускі кірунак з'яўляецца прыярытэтным для Украіны ў плане бяспекі. На шчасце, па той бок мяжы зараз не фіксуецца якіх-небудзь дзеянняў, якія б стваралі пагрозу Украіне.
Акрамя таго, Расея не мае ў Беларусі дастатковай колькасці сваіх падраздзяленняў і тэхнікі, каб ажыццявіць паўторнае ўварванне.
«Але мы разумеем, што рэжым у Беларусі прадаўжае падтрымліваць краіну-агрэсарку, таму гэты кірунак прадаўжае ўмацоўвацца па ўсёй лініі граніцы і мінавацца», - сказаў Дземчанка.
Раней ва УСУ заяўлялі, што на тэрыторыі Беларусі зараз няма ўдарных груповак ворага, але расейскія вайскоўцы ў невялікай колькасці ў краіне застаюцца (пераважна сувязісты і персанал на аэрадромах). Абстаноўку на мяжы з Беларуссю ўкраінскае камандаванне ўважае за кантраляваную.