5 кастрычнiка 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» абвясціла аб падвышэнні тарыфаў

«Белпошта» абвясціла аб падвышэнні тарыфаў

Што падаражэе з 12 снежня?

Нацыянальны паштовы аператар Беларусі абвясціў аб падвышэнні тарыфаў на некаторыя свае паслугі з 12 снежня 2023 года. Такую пастанова «Белпошта» абгрунтавала «змяненнямі і абмежаваннямі ў міжнароднай лагістыцы пры перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў па асобных кірунках».

Адпаведна змены закрануць тарыфы на перасылку міжнародных паштовых адпраўленняў, але, як удакладнілі ў прэс-службе «Белпошты» — толькі для «некаторых краін». Якіх менавіта, паштовы аператар пакуль не агучыў, як і не апублікаваў новыя тарыфы, якія пачнуць дзейнічаць ужо з аўторка, 12 снежня. На афіцыйным сайце пакуль указаныя тарыфы, якія дзейнічаюць з лета 2023 года — менавіта тады апошні раз «Белпошта» падвышала тарыфы на гэтыя паслугі.

Як паведамілі «Тэлеграфу» чытачы, аператары некаторых паштовых аддзяленняў, якіх ужо азнаёмілі з новымі тарыфамі, распавялі, што тарыфы на перасылку паштовай карткі, простых лістоў і бандэроляў, пасылак для фізічных асоб вырастуць на 5-9%, у параўнанні з дзейнымі.

«Для забеспячэння перасылкі і дастаўкі міжнародных паштовых адпраўленняў РУП «Белпошта» адшуквае аптымальныя спосабы перавозкі, у тым ліку аўтамабільным і авіятранспартам. З улікам зменаў і абмежаванняў у міжнароднай лагістыцы пры перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў па асобных кірунках РУП «Белпошта» вымушаная пераглядаць тарыфы», - патлумачыў прычыны вымушанага падвышэння некаторых тарыфаў нацыянальны паштовы аператар.

Зрэшты, у прэс-службе «Белпошты» асабліва падкрэслілі, што тарыфы на перасылку міжнародных пасылак і адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты (EMS) у Расею не зменяцца.

Цяпер «Белпошта» перасылае міжнародныя лісты, пасылкі, адпраўленні EMS больш чым у 200 краін і тэрыторый. У спісе краін, з якім у Беларусі часова адсутнічае паштовае паведамленне, галоўным чынам астраўныя дзяржавы, некаторыя афрыканскія краіны, краіны, дзе ідуць актыўныя ваенныя дзеянні (такія як Украіна, Сірыя), але ёсць і адна еўрапейская дзяржава - Фінляндыя. Краіна цалкам закрыла наўпроставыя паштовыя стасункі з Беларуссю і Расеяй яшчэ ў красавіку 2022 года.

З актуальным спісам краін, для якіх адкрыты прыём міжнародных паштовых адпраўленняў, можна азнаёміцца на сайце «Белпошты» па спасылцы, а актуальныя тарыфы для фізічных і юрыдычных асоб пазначаныя ў адпаведным раздзеле сайта па спасылцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках