Беларускі фургон зламаўся ў Татарстане ў 25-градусны мароз
5- 10.12.2023, 15:53
- 10,120
Дальнабойнік з Беларусі ледзь не замерз ля Набярэжных Чаўноў.
У расейскім Татарстане ля Набярэжных Чаўноў у 25-градусны мароз зламаўся беларускі цяжкавік, паведамляе прэс-служба МНС РФ.
Паведамленне аб тым, што на 1045 кіламетры федэральнай трасы М-7 «Волга» ля горада Набярэжных Чаўноў у дальнабойніка з Беларусі зламаўся грузавік DAF, паступіла ўначы.
57-гадовы мужчына замярзаў і прасіў аб дапамозе. На месца выехалі ратавальнікі Набярэжначаўнінскай ПСА - філіяла Прыволжскага рэгіянальнага пошукава-выратавальнага атрада МНС РФ.
«Яны адагрэлі мужчыну ў сваім аўтамабілі, напаілі гарачай гарбатай і даставілі ў найбліжэйшы гатэль», – паведамляюць у ведамстве.