СМІ: У войску РФ пачаліся «чысткі», некалькі генералаў загрымелі ў «Лефортава»
7- 10.12.2023, 16:06
- 17,006
Што стала прычынай?
На фоне няўдач на фронце ў шэрагах расейскага войска пачаліся «чысткі». Арыштаваныя некалькі расейскіх генералаў. Аб гэтым распавёў Z-ваенкар Юрый Евіч, які сумна вядомы ўдзелам у катаваннях ваеннапалонных, паведамляе Диалог.UA.
«Добрыя навіны з фронту. Літаральна ўчора. Некалькіх нягоднікаў, якія з недагляду Божага сталі генераламі, нарэшце арыштавалі за вялікія страты. Адвезлі ў «Лефортава», - напісаў Евіч.
Прозвішчы арыштаваных ён называць не стаў. Вельмі сумнеўнай выглядае яго заява аб тым, што генералаў змясцілі ў «Лефортава» за страты УС РФ.
Справа ў тым, што «мясныя штурмы» - гэта асноўная тактыка расейскага наступу. Больш імаверна, што высокапастаўленыя вайскоўцы не змаглі выканаць пастаўленую Крамлём задачу і паплаціліся за гэта.
Паказальна, што арышт адбыўся на фоне вылучэння Уладзіміра Пуціна ў прэзідэнты РФ.
Хадзілі настойлівыя чуткі, што пад гэтую дату ён загадаў вайскоўцам захапіць украінскую Аўдзееўку. УС РФ кінулі вялізныя сілы і сродкі на штурм гэтага кірунку фронту, панеслі катастрафічныя страты, але загад выканаць не змаглі.
Хутчэй за ўсё менавіта гэта і стала прычынай затрымання генералаў.