14 красавiка 2024, Нядзеля, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ваяры паказалі, як ліквідавалі танк разам з расейцамі

2
Украінскія ваяры паказалі, як ліквідавалі танк разам з расейцамі

Акупанты разляцеліся на некалькі метраў.

Украінскія ваяры працягваюць знішчаць расейскіх акупантаў. На адным з кірункаў вораг быў узарваны разам з танкам.

Першая асобная брыгада спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна паказала кадры сваёй працы. На кадрах бачна, што вораг разляцеўся на некалькі метраў.

Так, на відэа, якое вайскоўцы знялі пры дапамозе дрона, бачна, як пасярод поля стаіць расейскі танк. На ім ёсць экіпаж, а яшчэ некалькі акупантаў падыходзяць да яго з розных бакоў. Але танк выбухае і расейцы, якія былі побач з ім, разляцеліся на некалькі метраў і пападалі. Нехта змог устаць, а нехта так і не падняўся. Тыя, хто так і не паспеў дайсці да танка, на свае вочы ўбачылі смерць пабрацімаў.

«Працуе разлік «Віні». Рота ПТРК 1-ай АбрСПп імя Івана Багуна», - лаканічна падпісалі кадры вайскоўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках