Жонка Пяскова раззлавала расейцаў «нямоцным» відэа
4- 10.12.2023, 19:50
- 27,070

На Таццяну Наўку паабяцалі напісаць данос.
Алімпійская чэмпіёнка Турына-2006 у танцах на лёдзе Таццяна Наўка выклікала рэзкую крытыку ад расейцаў, зняўшыся на відэа на Краснай плошчы. 48-гадовая экс-фігурыстка адкрыла сваім новым шоў каток у цэнтры Масквы і пахвалілася тым, што з'ела пончык.
У відэа жонка прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова распавяла, што дазваляе сабе гэты прысмак толькі раз на месяц.
У каментарах падпісчыкі Наўкі пацікавіліся, што робіць жонка чыноўніка ў забароненай сацыяльнай сетцы, і паабяцалі напісаць на Таццяну данос.
“Гэта сапраўды пончыкі? Надта ўжо яны да данатаў падобныя, а гэта зусім не моцна”, - пішуць пад відэа.


Таксама карыстальнікам не спадабаўся вонкавы выгляд былой спартоўкі.
“Гэта той выпадак, калі дыяментавыя 5 карат у кожным вуху не ўпрыгожваюць. Калгасная “эліта” ва ўсім”, - гаворыцца ў водгуках пад кліпам.
