Зяленскі правёў размову з Орбанам
7- 10.12.2023, 20:57
- 16,702
Сустрэча адбылася на інаўгурацыі прэзідэнта Аргенціны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі коратка паразмаўляў з прэм'ерам Вугоршчыны Віктарам Орбанам падчас цырымоніі інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Аргенціны.
Аб гэтым піша "Еўрапейская праўда".
Орбан і Зяленскі пагутарылі ў аргенцінскім парламенце ў ложы гасцей. Кадры іх камунікацыі паказаў афіцыйны YouTube-канал Сэната Аргенціны.
У Офісе Зяленскага пакуль не каментуюць дэталі размовы Зяленскага і Орбана.
Вядома, што ўжо з Аргентыны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які прымаў у пятніцу Орбана ў Парыжы.
Пасля абрання Уладзіміра Зяленскага на пасаду прэзідэнта ў 2019 годзе абодва лідары сустракаліся толькі коратка. Прэзідэнт Украіны прапаноўваў кіраўніку вугорскага ўрада паўнавартасную сустрэчу, аднак яна так і не адбылася, хаця Кіеў разглядаў патэнцыйную сустрэчу як магчымасць адкрыць новую старонку ў стасунках дзвюх дзяржаў.