У Салігорску паўтарыўся сюжэт фільма «Іронія лёсу»
19- 11.12.2023, 10:59
- 16,634

Жанчына вярнулася з выправы і знайшла ў кватэры незнаёмца.
Мужчына пракраўся ў кватэру ў Салігорску і выпіў алкаголь, які там знаходзіўся, паведамілі ва УУС Менскага аблвыканкама.
Паводле звестак міліцыі жыхарка Салігорска вярнулася дадому з выправы і знайшла ў сябе ў кватэры незнаёмага мужчыну.
Высветлілася, што ў кватэру пракраўся былы муж суседкі. Жанчына пакінула сваёй знаёмцы ключы, каб тая даглядала кватэру, але іх знайшоў і без папытання ўзяў мужчына. Ён знайшоў у жыллі тры бутэлькі лікёру, выпіў іх і замгнуў.
Дзеянні мужчыны кваліфікавалі паводле артыкулу 205 КК (Крадзеж, спалучаны з пранікненнем у жыллё).