27 лiпеня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з радыеактыўным цяжарам экстранна сеў у Маскве

6
Самалёт з радыеактыўным цяжарам экстранна сеў у Маскве
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У лайнера ўзніклі непаладкі.

Самалёт расейскай авіякампаніі Utair, які ляцеў з Ханты-Мансійска ў Маскву, здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце "Унукава". На борце знаходзіліся 104 пасажыры і пяць чальцоў экіпажа, паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, таксама ў самалёце перавозілі 19 кг радыеактыўнага рэчыва, якое належыць да катэгорыі небяспечных цяжараў. Паводле папярэдняй інфармацыі ў лайнера ўзнікла няспраўнасць шасі.

Гэта не першы выпадак за апошні час, калі самалёты расейскіх авіякампаній здзяйсняюць аварыйную пасадку праз тэхнічную няспраўнасць. Агулам за апошнія два тыдні стала вядома больш чым пра 10 такіх інцыдэнтаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках