У Менску пабудуюць яшчэ адзін мікрараён
11- 11.12.2023, 11:45
- 9,976
Ён будзе складацца з трох жылых кварталаў.
У Менску плануецца пабудаваць яшчэ адзін мікрараён у Лошыцы. Лошыца-5 будзе складацца з трох жылых кварталаў і размесціцца побач з сядзібна-паркавым комплексам на тэрыторыі, дзе зараз размяшчаюцца прыватныя дамы.
Як паведамляюць "Минск-Новости", у Лошыцы-5 плануецца пабудаваць блізу 210 тыс. кв. м жылля, ці блізу 3 130 кватэр, разлічаных на пражыванне больш як 8 тысяч чалавек.
Уздоўж вуліцы Чыжэўскіх пазначаныя дамы на 3-5 паверхаў, іх прапануецца будаваць паводле індывідуальных праектаў. Уздоўж будучага 3-га транспартнага кола вырастуць 7-8-павярховыя дамы з аб'ектамі абслугоўвання і падземнымі аўтастаянкамі. На поўдні мікрараёна на скрыжаванні магістральных вуліц хочуць пабудаваць 14-павярхоўвікі. Запланаваны два дзіцячыя садкі па 230 месцаў і школа на 1 056 навучэнцаў.
Праект прайшоў экспэртызу.