З'явілася відэа пажару ў вядомай рэстарацыі ў Менску
7- 11.12.2023, 12:49
- 10,304

Як высветлілася, усіх выратаваў бармэн.
У Менску ўночы ў суботу, 9 снежня, у рэстарацыі Maslow 6 адбыўся пажар. Відэа полымя, якое разгаралася, і таго, як людзі выбягалі з будынка, з'явілася ў Instagram у alika__art.
“Калі нас адразала ад уваходу і ў паніцы людзі выломвалі дзверы на балкон нагамі (якія адсоўвалмся ў бок), было страшна. Дзякуй бармэну, які ўсіх выратаваў”, - напісала дзяўчына.
У канцы відэа чутны гук выкарыстання вогнетушыцеля.