Пяць FPV-дронаў знішчылі ўкраінскія памежнікі на Запарожскім кірунку
- 11.12.2023, 16:35
- 2,324

За адно паляванне.
На Запарожскім кірунку памежнікі знішчылі 5 FPV-дронаў, якія атакавалі іх пазіцыі. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Пяць FPV-дронаў за адно паляванне. Цэлую зграю варожых “птушачак”, якія атакавалі пазіцыі нашых абаронцаў, знішчылі памежнікі на Запарожскім кірунку з дапамогай антыдронавых стрэльбаў», – гаворыцца ў паведамленні.

