27 лiпеня 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я з Лоеўскага раёна ўпрыгожыла двор да Новага года і скарыла TikTok

8
Сям'я з Лоеўскага раёна ўпрыгожыла двор да Новага года і скарыла TikTok

Уражвае.

Мінімум два гады запар сям'я з Лоеўскага раёна так упрыгожвае свой дом да Новага года, што міма не прайсці. Зімовымі вечарамі ў іх двары і побач з ім загараюцца сотні маленькіх лямпачак. Гэта вельмі ўражвае. На днях яны знялі сваю святочную казку і паказалі яе ў TikTok. Карыстальнікі ў захапленні, піша zerkalo.io.

У каментарах аўтарка відэа напісала, што знятае яно ў вёсцы Бывалькі Лоеўскага раёна. На кадрах двор і тэрыторыя побач з ім. Бліжэй да вечару, калі на вуліцы цямнее, гэтае месца патанае ў святле агеньчыкаў. Мігціць хата, плот, а яшчэ алені, снегавікі, чароўны гном і, вядома ж, ялінкі. Ёсць тут і сімвал наступнага года – зялёны цмок. Менш як за дзень ролік набраў больш за 20 тысячаў праглядаў і блізу сотні каментароў.

@pozznyak И снова сказка😻🥰✨️ #волшебство #новыйгод #гирлянда #дом #2024 #зима #рек #рекомендации ♬ оригинальный звук - TANANAI

«Рэспект», «Якая прыгажосць», «Сапраўдная казка», – засыпаюць гаспадароў кампліментамі карыстальнікі і дзякуюць за навагодні настрой.

@pozznyak Из реальности в сказку🥰😍❄️🎄🎁 #новыйгод2023#красивыйдом#сказка#гирлянда#мамулиныидеи#золотыеруки#родиьелипостарались#новогоднеечудо✨🎄 #рекрекомендации #рекрекомендации ♬ оригинальный звук - TANANAI

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках