Пасля ўвядзення вайсковых парадкаў на прадпрыемстве «Мазырсоль» памёр супрацоўнік
12- 11.12.2023, 18:25
- 15,032
Яму пагражалі звальненнем.
На прадпрыемстве ААТ «Мазырсоль» 1 снежня памёр працоўны. Як расказаў «Флагштоку» знаёмы памерлага, працаўніка клікалі Мікалай Заяц. Яму пагражалі звальненнем:
«Пасля ўвядзення забароны на паленне працоўныя Сальзавода хаваліся і палілі ў цэхах. Мікалая злавіў кіраўнік і даклаў кіраўніцтву. Дырэктар яму прыгразіў, што яму не падоўжаць кантракт. Коля ўзяў усё блізка да сэрца. Перад канцом той самай змены памёр».
У 2020 годзе адным з герояў перадачы тэлеканала «Мазыр» быў герой цэха № 2 ААТ «Мазырсоль» з такім імем і прозвішчам. Мяркуючы з каментара, які Мікалай Заяц даў тэлевізійнікам, на прадпрыемстве ён працаваў не адзін дзясятак гадоў.
Блогер Андрэй Павук перадаў журналістам запіс званка, у якім кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Дворнік адказвае на пытанне пра гібель супрацоўніка.
«Не загінуў. Проста сардэчная недастатковасць. Памёр».
Далей Дворнік не захацеў адказваць на пытанні блогера і кінуў слухаўку.
Раней Уладзімір Дворнік увёў на прадпрыемстве жорсткія захады дыскрымінацыі курцоў. Паводле ягонага загаду той, хто не паліць на тэрыторыі завода – атрымлівае матэрыяльнае штомесячнае заахвочванне. Пры гэтым дзейнічае калектыўная адказнасць: даволі аднаму чалавеку з брыгады трапіцца на паленні ў неналежным месцы, каб спагнанне было ўжытае для ўсёй брыгады. Для кантролю супрацоўнікаў у арганізацыйнай структуры прадпрыемства створаная «камісія культуры вытворчасці», якую ўзначальвае галоўны інжынер.