Нямеччына падвоіць ваенную дапамогу Украіне ў 2024-м годзе
3- 11.12.2023, 18:46
- 5,142

Названая сума.
Дзяржаўная міністарка ў еўрапейскіх справах Нямеччыны Ганна Люрман пацвердзіла, што яе краіна ў 2024 годзе падвоіць ваенную дапамогу Украіне. Прадугледжаная на падтрымку Кіева сума складае 8 млрд еўраў.
– Федэратыўная Рэспубліка Нямеччына падвоіць ваенную падтрымку Украіны ў наступным годзе з 4 мільярдаў да 8 мільярдаў, – заявіла Люрман перад пасяджэннем Рады ЕЗ у замежных справах.
Чыноўніца таксама дадала, што гэты тыдзень з'яўляецца вызначальным для ЕЗ і Украіны ў пытанні пра пачатак перамоваў аб уступленні. Яна запэўніла ў дакладнай пазіцыі Нямеччыны датычна еўраінтэграцыі Украіны.
Паводле словаў Ганны Люрман, 26 чальцоў Еўразвязу вельмі згуртаваныя ў тым, што хочуць пачатку перамоваў.