Якія тавары і паслугі падаражэлі ў лістападзе
2- 11.12.2023, 19:49
- 2,340
Агляд зменаў спажывецкіх коштаў.
У лістападзе гадавая інфляцыя склала 5,4%. Месяц таму гэты лік быў на ўзроўні 3,7%. Прадукты і некаторыя паслугі ў мінулым месяцы сталі даражэйшыя – кошты выраслі ў сярэднім на 0,7%, паведамляе Белстат.
Харчовыя тавары за месяц падаражэлі на 1,1%, нехарчовыя – на 0,4%, а платныя паслугі падаражэлі на 0,2%. Больш за ўсё падаражэла гародніна – адразу на 21,4%. А вось патаннець надумалі турыстычныя паслугі – на 12,1%. Такая змена кошту носіць сезонны характар.
Больш за ўсё ў лістападзе ў гадавым выразе падаражэлі паслугі – на 8,2%. Харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,1%, нехарчовыя – павялічыліся на 2,4%.
За 11 месяцаў гэтага года кошты выраслі на 4,9%.