5 траўня 2024, Нядзеля, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі назвалі іерогліф 2023 года

2
У Японіі назвалі іерогліф 2023 года

Беларусы ацэняць.

У Японіі выбралі кандзі (іерогліф), які стаў сімвалам 2023 года. Гэта графічны знак «дзэй» (тры) са значэннем «падатак», піша Kyodo.

«Падатковы» іерогліф быў самым папулярным выбарам у апытанні, якое правёў японскі Фонд тэставання здольнасцяў да кандзі: за яго прагаласавала большасць удзельнікаў.

Павышаную цікавасць да гэтага знака тлумачаць нядаўнімі дыскусіямі вакол планаў ураду Японіі павысіць падаткі для бізнэсу – сярод іншага, для фрылансераў і самазанятых – дзеля пакрыцця абаронных выдаткаў. Аднак гэтая ідэя выклікала рознагалоссі ў грамадстве, і цяпер улады краіны схіляюцца да таго, каб адкласці павышэнне падаткаў на пару гадоў.

Напярэдадні, 12 снежня, у будысцкім храме Кіемідзу (Чыстай Вады) у Кіёта прайшла ўрачыстая цырымонія напісання сімвала года. Галоўны святар Сейхан Моры вывеў кандзі тушшу на вялікім аркушы рысавай паперы васі – для гэтага рытуалу выкарыстоўваецца адмысловы пэндзаль, зроблены з хваста белага каня.

«Дзэй» ужо другі раз абралі іерогліфам года ў Японіі. Раней гэта адбылося ў 2014 годзе, калі спажывецкі падатак у краіне павысілі з 5 да 8 адсоткаў.

А другім у папулярнасці стаў кандзі «сё», які абазначае слова «гарачы». Яго вылучылі яго на галасаванне праз анамальную спёку, якая назіралася па ўсім свеце сёлета.

Нагадаем, графічным сімвалам 2022 года ў Японіі абралі іерогліф «ікуса» («бітва», «вайна») – сярод іншага праз вайну ва Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках