6 траўня 2024, панядзелак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маляваныч напісаў сваю першую кнігу

3
Маляваныч напісаў сваю першую кнігу

Гэта будзе казка для дзяцей.

Беларускі актор Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч з праграмы "Калыханка", выдаў першую кнігу - дзіцячую казку "Кропля ў космасе". Яна выйдзе ў лютым, але ўжо даступная для папярэдняй замовы.

Пра папярэднюю замову на сваю кнігу Аляксандр Ждановіч напісаў у сябе ў “Фэйсбуку”.

“Гонар мяне так і распірае”, - прызнаўся ён.

“Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці кампутарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта прачытаўшы казку „Кропля ў космасе“. Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё — гэта цуд! Як добрая казка!” - так актор прэзентаваў сваю кнігу.

Казка будзе надрукаваная ў польскім выдавецтве Słowianka ў лютым і тады ж паступіць у продаж. Але папярэднюю замову можна зрабіць ужо зараз — з дастаўкай не толькі па Польшчы, але і па ўсім свеце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках