27 лiпеня 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зняпраўдзілі чуткі аб заходзе акупантаў на тэрыторыю Аўдзееўскага коксахіма

УСУ зняпраўдзілі чуткі аб заходзе акупантаў на тэрыторыю Аўдзееўскага коксахіма

Завод кантралююць украінскія вайскоўцы.

Украінскія вайскоўцы кантралююць Аўдзееўскі коксахім. Але расейскія акупанты актыўна спрабуюць захапіць завод.

Пра гэта паведамляе камандаванне 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.

Абаронцы адзначаюць, што акупанты не перастаюць штурмаваць Аўдзееўку штодня. Стаўку робяць на пяхоту, месцамі ўжываюць бронетэхніку. Воіны 47 асобнай механізаванай брыгады разам з сумежнымі падраздзяленнямі ліквідуюць акупантаў. Расейцы нясуць страты ў вялікіх маштабах.

Байцы таксама зняпраўдзілі чуткі пра нібыта прасоўванне ворага на тэрыторыі Аўдзееўскага коксахімічнага завода.

«Таксама вораг вельмі актыўна, але беспаспяхова спрабуе патрапіць на тэрыторыю Аўдзееўскага коксахіма. Завод кантралююць Узброеныя сілы Украіны», - падкрэсліваюць ваяры.

Баі за Аўдзееўку

Расейскія акупанты ў пачатку кастрычніка актывізавалі баі пад Аўдзееўкай. Гэты наступ уважаецца за самы маштабны з 2014 года.

Гетман УСУ Валерый Залужны заявіў, што акупанты страцілі ў баях за Аўдзееўку не менш за 10 тысяч салдат. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліваў, што расейскія страты пад Аўдзееўкай большыя, чым у Бахмуце.

Украінскія вайскоўцы тлумачылі, што акупанты не змогуць захапіць Аўдзееўку, калі не «возьмуць» тэрыторыю Аўдзееўскага коксахімічнага завода.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках