27 лiпеня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Расеі загадкава памёр уплывовы сенатар, блізкі да Пуціна

7
СМІ: У Расеі загадкава памёр уплывовы сенатар, блізкі да Пуціна
УЛАДЗІМІР ЛЕБЕДЗЕЎ

Чарада загадкавых смерцяў у эліце РФ працягваецца.

У Расеі памёр вельмі ўплывовы чыноўнік, блізкі да Крамля і дыктатара Уладзіміра Пуціна. Размова пра сенатара ад Ніжагародскай вобласці Уладзіміра Лебедзева, звязанага з нафтавым бізнэсам.

Смерці Лебедзева прысвяціла артыкул брытанская газета The Mirror.

Сенатару РФ на момант смерці быў усяго 61 год. Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, прычынай смерці стаў «сардэчны прыступ».

Аднак знаёмыя з ім людзі запэўніваюць, што чыноўнік не меў ніякіх праблем з сэрцам.

«Прыхільнік вайны Лебедзеў раней меў сувязі з энэргетычным гігантам «Лукойл». Гэтая кампанія пасля пачатку вайны супраць Украіны сутыкнулася з шэрагам невытлумачальных і заўчасных смерцяў сярод топ-мэнэджараў», - гаворыцца ў артыкуле.

Вядома, што нябожчык Лебедзеў меў цесныя дзелавыя сувязі са старшынём рады дырэктараў «Лукойла» Уладзімірам Някрасавым, які памёр у мінулым месяцы таксама ў выніку нібыта праблем з сэрцам.

Сенатар РФ меў сяброўства з даволі вядомым Сяргеем Кірыенкам. Гэта вельмі ўплывовы персанаж у Крамлі, які займае пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Лебедзеў і Кірыенка былі партнёрамі на паляванні, ёсць фота, на якім знятыя на фоне забітага мядзведзя. Лебедзеў знаходзіўся пад санкцыямі ЗША, Еўразвязу, Вялікай Брытаніі і іншых краін за падтрымку агрэсіі супраць Украіны.

«З пачатку вайны адбылася хваля загадкавых смерцяў расейцаў, звязаных з энэргетычным і банкаўскім сектарамі. 67-гадовы магнат «Лукойла» Равіль Маганаў выпаў з акна элітнай маскоўскай Цэнтральнай клінічнай лякарні ў верасні мінулага года. Тамака знаходзіўся праз праблемы з сэрцам. Ён выпаў з акна 6-га паверха і памёр на месцы…43-гадовы мільярдэр Аляксандр Субоцін, таксама звязаны з энэргетычным гігантам «Лукойл», быў знойдзены мёртвым у траўні 2022 года пасля таго, як «пагутарыў з шаманамі», - гаворыцца ў артыкуле.

Журналісты мяркуюць, што загадкавыя смерці, магчыма, звязаныя з адкрытым лістом, які кіраўніцтва «Лукойла» апублікавала праз тыдзень пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання УС РФ ва Украіну. Там гаварылася аб неабходнасці тэрмінова спыніць вайну.

«Мы выступаем за больш хуткае спыненне ўзброенага канфлікту і цалкам падтрымліваем яго развязанне шляхам перамоўнага працэсу і дыпламатычнымі сродкамі», - напісалі тады прадстаўнікі нафтавай кампаніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках