4 сакавiка 2024, панядзелак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага актора-акупанта з «Гардэмарынаў» прынізілі на шоў Малахава

13
Расейскага актора-акупанта з «Гардэмарынаў» прынізілі на шоў Малахава

А ён паслаў расейцаў «на тры літары».

Расейскі актор і акупант Міхаіл Мамаеў, які стаў вядомым у 1991 годзе дзякуючы ролі ў фільме «Віват, гардэмарыны», паскардзіўся на шоў «Прывітанне, Андрэй» на тэлевядоўцу Андрэя Малахава на праўладным канале «Расія 1». Тэрарыст мяркуе, што прадусары свядома пазбягаюць згадак пра вайну і прыніжаюць вайскоўцаў.

Каб зняцца ў вячэрнім шоў, Мамаеў прыбраўся ў «патрыятычную» футболку са згадваннем пра расейскага прэзідэнта-дыктатара Уладзіміра Пуціна і кепку з трыкалорам. Аднак рэдактары такі ўбор не ацанілі, пра што пуцініст напісаў у сацсетках.

Акупант абрынуўся на шоў, бо «прыехаў спецыяльна з фронту для іх», а гэты ўчынак не зрабіў ні на каго ўражанне. Тэрарыста папрасілі суняць свой запал і зняць галаўны ўбор.

«Спачатку рэдактар па гасцях, а калі я катэгарычна адмовіўся і ў спрэчцы проста паслаў маладзёна прызыўнога ўзросту на х…, яшчэ дваіх, уключаючы рэжысёра праграмы. Пры гэтым у мяне пыталіся, чаму мне так важна быць у бейсболцы са сцягам. Я таксама спытаўся, чаму ім так важна, каб я зняў бейсболку. Адказ: нібыта ў іх усё без бейсболак, патрабаванні аператара і іншая халера. Я адказаў, што не здыму, а калі ў іх аператары не ўмеюць здымаць людзей у вайсковай форме Расеі, то мы іх прыбярэм і паставім тых, хто ўмее», – напісаў Мамаеў.

Актор дадаў, што яго абурае, чаму «яны там жылы рвуць», а ў Маскве зневажаюць акупантаў і не даюць ім волю надзяваць футболкі з прызнаннямі Пуціну ў каханні.

Мамаеў таксама «наехаў» на кіраўніцтва «Расіі 1» за тое, што яны без праблем асвятляюць «Еўравізію» і канцэрты пуцініста Кіркорава ва ўборах са стразамі, тады як уласны сцяг не пускаюць у эфір.

Паскардзіўшыся падпісантам, расеец заявіў, што стварыў свой аналаг «Прывітанне, Андрэй» на перадавой і назаве яго «Прывітанне, Міхаіл».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках