27 лiпеня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Ізраіль плануе паляванне за верхаводамі ХАМАС ва ўсім свеце

WSJ: Ізраіль плануе паляванне за верхаводамі ХАМАС ва ўсім свеце

Знішчаць плануецца баевікоў, якія адказныя за напад на краіну.

Паводле звестак The Wall Street Journal, ізраільскія спецслужбы рыхтуюць план ліквідацыі верхаводаў тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС ва ўсім свеце адразу пасля заканчэння цяперашняй вайны ў сектары Газа. Пра гэта журналістам выдання паведамілі неназваныя ізраільскія чыноўнікі.

Знішчаць плануецца лідараў баевікоў, якія адказныя за напад на Ізраіль 7 кастрычніка гэтага года. Планы па высочванні і забойстве тэрарыстаў у Катары, Турцыі і Ліване распрацоўваюцца на загад прэм'ер-міністра Ізраілю Беньяміна Нетаньяху.

WSJ нагадвае, што Ізраіль доўгі час устрымліваўся ад нападу на лідараў ХАМАС, якім такія краіны, як Катар, Ліван, Іран, Расея і Турцыя давалі пэўную абарону. Аднак пасля 7 кастрычніка сітуацыя змянілася, і цяпер кіраўніцтва краіны даручыла ізраільскай спецслужбе «Масад» дзейнічаць супраць кіраўнікоў ХАМАС, дзе б яны не знаходзіліся.

Гэты паварот у палітыцы Ізраілю падобны да таго, які здарыўся пасля нападу арабскіх тэрарыстаў на ізраільскіх спартоўцаў падчас Алімпійскіх гульняў у Мюнхене ў 1972 годзе. Тады Ізраіль публічна заявіў, што ўсе, хто мае дачыненне да нападу, будуць знойдзеныя і забітыя. У наступныя 20 гадоў большасць тэрарыстаў былі знойдзены і ліквідаваны ў Францыі, Італіі, Грэцыі, на Кіпры і ў Ліване.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках