Паказальная дыверсія СБУ
- Яўген Магда
- 2.12.2023, 18:29
- 7,312

Далёка не ўсё разумеюць значэнне БАМа для перавозак па тэрыторыі Расіні.
У лютым 2022 года на ўкраінскую зямлю прыйшлі «баявыя бураты», многія з якіх назаўжды засталіся ляжаць на яе абшарах.
У лістападзе 2023 года чатыры выбухі адбыліся на Байкала-Амурскай магістралі ў Паўночна-Паўднёвым тунэлі ім. Бясалава ў Бураціі. Не, гэта не помста, а дыверсійны ўдар па законнай вайсковай мэце.
Цяпер далёка не ўсе разумеюць значэнне БАМа для перавозак па тэрыторыі Расеі, але насамрэч гэта транспартная артэрыя, якая дазваляе перакідваць вайсковыя грузы з Далёкага Усходу (чытай, боепрыпасы – з КНДР). СБУ, а крыніцы некалькіх выданняў паведамілі, што гэтая праца менавіта людзей кіраўніка СБУ Малюка, дзейнічае згодна з законамі вайны, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.
Гэтая дыверсія выглядае паказальнай і ў тым сэнсе, што даводзіць, што абшары Расеі не з'яўляюцца перашкодай для актыўных дзеянняў украінскіх спецслужбаў.
Яўген Магда, «Фэйсбук»