27 лiпеня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі хочуць дэпартаваць тых, хто паспрабуе атрымаць расейскае грамадзянства

6
У Эстоніі хочуць дэпартаваць тых, хто паспрабуе атрымаць расейскае грамадзянства

Улады працуюць над прававым механізмам высылкі.

Урад Эстоніі шукае юрыдычныя механізмы для дэпартацыі асоб, якія захочуць атрымаць грамадзянства краіны-агрэсара Расеі.

Аб гэтым 1 снежня піша Рostimees са спасылкай на заяву прэм'ер-міністаркі Эстоніі Каі Калас.

Паводле звестак выдання, раней у лістападзе міністр унутраных спраў Лаўры Ляэнэметс казаў, што эстонскія ўлады працуюць над прававым механізмам высылкі з краіны патэнцыйных уладальнікаў расейскіх пашпартоў. Цяпер гэта пацвердзіла прэмʼер, нагадаўшы, што РФ парушыла ўсе прынцыпы міжнароднага права, уварваўшыся ва Украіну.

Калас упэўнена, што РФ шукае спосабы падарваць бяспеку ў Эстоніі і краін-саюзнікаў.

«Расея практыкавала напады на краіны Балтыі ў ходзе вайсковых вучэнняў, пастаянна прадстаўляе варожыя і ілжывыя апавяданні аб заходніх краінах па афіцыйных каналах або зусім нядаўна зноў пачала арганізоўваць уезд нелегальных мігрантаў у Еўрапейскі звяз», – прывяла прыклад прэмʼер-міністарка.

На яе думку, чалавек, які доўгі час пражыў у Эстоніі, меў магчымасць з дапамогай абʼектыўных СМІ скласці сапраўднае ўяўленне аб нападах Расеі на Украіну і аб стаўленні свабоднага, дэмакратычнага свету да такой агрэсіі. У такіх абставінах пастанова добраахвотна прыняць расейскае грамадзянства – гэта відавочны сігнал, які эстонская дзяржава не можа ігнараваць, уважае яна.

«Той факт, што чалавек, які пражываў у Эстоніі, наважваецца атрымаць грамадзянства РФ у той час, калі яна нападае на Украінскую дзяржаву і народ, сведчыць аб тым, што ў выпадку неабходнасці, у рамках мабілізацыі, ён гатовы ўступіць у войска Расеі і ўдзельнічаць у нападзе на Украіну. Гэта ўжо пагроза бяспецы Эстонскай Рэспублікі і вельмі выразны сігнал, які эстонская дзяржава не можа ігнараваць», – падсумавала Калас.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках