6 траўня 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З тэатра звольнілі рэжысёра, які ставіў «Чарнобыльскую малітву» Алексіевіч

4
З тэатра звольнілі рэжысёра, які ставіў «Чарнобыльскую малітву» Алексіевіч
Валерый Анісенка

Валерый Анісенка з'яўляецца лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне».

У Менскім абласным драматычным тэатры не падоўжылі кантракт з мастацкім кіраўніком Валерыем Анісенкам. Сёння, 26 снежня, - яго апошні працоўны дзень. Пра гэта рэдакцыі «Зеркала» паведамілі чытачы.

Валерый Анісенка нарадзіўся ў 1944 годзе ў Талачыне Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акторам у Віцебску ў Коласаўскім тэатры (1965–1967) і ў сталічным Купалаўскім (1969–1977).

Затым атрымаў рэжысёрскую адукацыю. Працаваў галоўным рэжысёрам Тэатра юнага гледача (1979-1980), Тэатра-студыі кінаактора (1980-1982), Беларускага радыё (1982-2000), дырэктарам - мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000-20 −2014), затым проста мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра (2014−2017). З 2017-га - у Маладзечне.

Паставіў дзясяткі пастановак у тэатрах, а таксама больш за сотню радыёспектакляў. Сярод ягоных спектакляў – «Чарнобыльская малітва» паводле аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч, які Анісенка паставіў у РТБД. Гэтую пастаноўку знялі з рэпертуару ў 2021 годзе.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі «За духоўнае адраджэнне». Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках