У Беларусі – сезон ВРВІ
3- 27.12.2023, 12:44
- 3,882
Хто хварэе часцей і якія вірусы дыягнастуюць.
Цяпер на ВРВІ больш за ўсё хварэюць дзеці, а на пнеўманію — дарослыя. Частка пнеўманій выкліканая каранавірусам, расказаў журналістам загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.
У Беларусі зараз сезонны ўздым захворвання на ВРВІ. Больш за ўсё хварэюць дзеці да 18 гадоў, на іх дзель прыпадае больш як 58 адсоткаў хворых. Спецыялісты фіксуюць і рост узроўню захворвання на пнеўманіі. Часцей за ўсё іх дыягнастуюць у дарослых, іх сярод агульнай колькасці хворых - 75%.
У краіне рэгіструюць адзінкавыя выпадкі грыпу ў непрышчэпленых пацыентаў. Прычым людзі хварэюць трыма відамі віруса, якія ўключаныя ў склад актуальных вакцын гэтага сезона.
Агулам рост захворвання на грып у Беларусі чакаюць у студзені-лютым 2024 года.
Вакцынацыя супраць грыпу працягваецца. У гэтым годзе даступныя шэсць вакцын ад розных вытворцаў: як трохвалентныя, так і чатырохвалентныя.