Зарэгістравана беларуская вакцына ад COVID-19
22- 29.12.2023, 10:21
- 3,892
Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб заканчэнні «клінічных выпрабаванняў».
У Беларусі закончаныя клінічныя выпрабаванні айчыннай вакцыны супраць COVID-19. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Яна ўжо атрымала рэгістрацыю ў Беларусі.
"Сёння рэалізаваны значны для Рэспублікі Беларусь праект, вынікам якога стала стварэнне айчыннай інактывіраванай цэльнавірыённай вакцыны для медыцынскай прафілактыкі COVID-19", — гаворыцца ў паведамленні.
Яна ўжо зарэгістравана ў Беларусі Цэнтрам экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Міністэрства аховы здароўя.
У ведамстве таксама нагадалі, што ў Беларусі з 1924 да 1950 гады былі створаны першыя вакцыны: брушнатыфозная, дызентэрыйная, супрацьсухотная БЦЖ, дыфтэрыйны і столбнячны анатаксіны, антырабічная вакцына, аднак "з часам кампетэнцыі і магчымасці вытворчасці" былі страчаныя.