27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ствараюць новы флот «самалётаў суднага дня»

1
ЗША ствараюць новы флот «самалётаў суднага дня»

На праграму выдаткавана больш за $9 мільярдаў.

Ваенна-паветраныя сілы ЗША створаць новы авіяцыйны парк для ядзернай вайны. Гаворка ідзе пра так званыя «самалёты суднага дня».

Як паведамляе агенцтва Reuters, гэтыя самалёты здольныя абараніць экіпаж і пасажыраў ад выбуху атамнай бомбы. Карпарацыя Boeing была выключаная з конкурсу, таму кантракт можа дастацца Sierra Nevada Corp.

Амерыканскія ВПС плануюць заключыць кантракт на будаўніцтва новых «самалётаў суднага дня» ў 2024 годзе. Зрэшты, у Пентагоне не каментуюць, ці атрымалі прапановы ад іншых кампаній.

Сёння «самалёт Суднага дня» у ЗША-E-4B Nightwatch. Тэрмін ягонай эксплуатацыі заканчваецца ў 2030 годзе.

На распрацоўку авіяпарку «суднага дня» плануюць выдаткаваць 889 млн даляраў у 2024 фінансавым годзе. Яшчэ блізу 8,3 мільярда даляраў вылучаць на праграму да 2028 года.

Цяпер борт E-4B Nightwatch выкарыстоўваюць для перавозкі міністра абароны ЗША. Ён спраектаваны як мабільны камандны пункт. Самалёт здольны супрацьстаяць ядзерным выбухам і электрамагнітным уздзеянням. У ЗША на ўзбраенні стаяць чатыры самалёты E-4B, але толькі адзін з якіх увесь час знаходзіцца ў баявой гатоўнасці.

E-4B могуць знаходзіцца ў небе цэлы тыдзень пры ўмове паветранай дазапраўкі. Усё абсталяванне на борце абароненае ад чыннікаў ядзернага выбуху. На борце могуць адначасова знаходзіцца да сотні чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках