Вядомы расейскі рэпер Баста трапіў у жорсткае ДТЗ
21- 3.12.2023, 13:16
- 19,386
Ягоную машыну занесла ў гурбу пасля сутыкнення.
Расейскі рэпер родам з Украіны Баста на днях патрапіў у жорсткае дарожна-транспартнае здарэнне ў Санкт-Пецярбургу. Ён на сваім аўто Maybach сутыкнуўся з кіроўцам Kia, паведамляе УНІАН.
У выніку сутыкнення аўтамабіль Басты занесла ў гурбу, аднак ні ён, ні іншы кіроўца не пацярпелі.
Варта адзначыць, што Васіль Вакуленка (сапраўднае прозвішча рэпера – рэд.) сядзеў на заднім сядзенні Maybach падчас аварыі на Паўднёвай Дарозе. Гэта і выратавала яму жыццё.
Таксама расейскія СМІ паведамляюць, што пасля ДТЗ ён пайшоў у бок рэстарана, а потым з'ехаў на іншым аўтамабілі.
Усё здарылася адразу ж пасля канцэрта – прыкладна ў 22:30. Тады артыст пакідаў «Газпрам Арэну» пасля свайго піцерскага выступу на 64 тысячы чалавек.
Што вядома пра Баста
Баста нарадзіўся і вырас ва Украіне. Тут ён даваў шматлікія канцэрты і збіраў аншлагі. Але гэтага яму было мала. Артыст падаўся ў Расею. У краіне-агрэсарцы ён не толькі выступаў, але і быў суддзёй талент-шоу.
Пра поўнамаштабнае расейскае ўварванне ён маўчыць. Аднак пасля 2014 года ён некалькі разоў ездзіў у незаконна анэксаваны Крым.
У 2021 годзе ён прыязджаў ва Украіну, дзе ў адным з рэстаранаў адбыўся інцыдэнт паміж наведвальнікам і ягонай аховай. У 2022 годзе ў Басты мусіў быць канцэрт ва Украіне, аднак актывісты яго сарвалі.