27 лiпеня 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Схаваная камера зняла ў Гародні смелы сацыяльны эксперымент

16
Схаваная камера зняла ў Гародні смелы сацыяльны эксперымент

Відэафакт.

Нават у СССР былі пранкеры – у 1967 годзе ў «савецкай» Гародні ўсталявалі схаваную камеру і прыняліся ламаць лаўку ў грамадскім месцы. Мэта – даведацца, колькі людзей зробяць заўвагу хулігану або выклічуць міліцыю.

Гэтае відэа было знятае ў рамках дакументальнага кіно «Гродзенскі кашалёк». Рэжысёры «Беларусьфільма» Мікіта Хубаў і Уладзімір Арлоў, піша autogrodno.by.

Галоўнае пытанне, на якое адказвала відэа 1967 года – «як выдаткоўваюцца бюджэтныя сродкі ў Гародні?».

«Гэта наш рубель. Ён адзіны: уласны ён ці народны», – адзначае дыктар і расказвае пра сацыяльны эксперымент, які праводзілі падчас працы над фільмам.

З дазволу гарадской адміністрацыі ў цэнтры горада малады чалавек пачынаў дэманстрацыйна ламаць паркавую лаўку.

Здымачная каманда загадзя запрасіла міліцыянера, які павінен быў абараніць эксперыментатараў ад раз'юшаных гараджанаў, што маглі рынуцца на ахову сацыялістычнай уласнасці.

Як думаеце, якая была рэакцыя навакольных? Дапамога міліцыянера не спатрэбілася. Мінакі не звярталі ніякай увагі на хлопца, што ламаў рэч, фундаваную гарадзенскім бюджэтам. За цэлую гадзіну адзіны мужчына зрабіў вандалу заўвагу.

«Кожная лаўка, дарэчы, каштавала гораду 2000 рублёў. Ад такога рабавання, што было ў эксперыменце, інкасатары не абароняць», – кажа дыктар.

Следам правялі другі эксперымент, забіўшы рубель у асфальт. Колькі на гэты раз чалавек пачнуць дзейнічаць? Гараджане не прымусілі доўга чакаць здымачную групу і прыняліся даставаць рубель.

Было складана, але ў аднаго мужчыны атрымалася.

Гэтае відэа апублікавала ў сябе на старонцы ў ЦікТок Аляксандра Макеева. За тры дні відэа праглядзелі больш за 500 000 разоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках