27 лiпеня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль паведаміў арабскім краінам, што збіраецца зрабіць з сектарам Газа пасля вайны

Ізраіль паведаміў арабскім краінам, што збіраецца зрабіць з сектарам Газа пасля вайны

Інфармацыю атрымалі Егіпет, Іарданія і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Ізраіль паведаміў арабскім дзяржавам, што хоча стварыць буферную зону ў сектары Газа, каб прадухіліць будучыя напады пасля заканчэння вайны. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Сцвярджаецца, што Ізраіль праінфармаваў Егіпет і Іарданію, а таксама Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, з якімі нармалізаваў стасункі ў 2020 годзе.

«Ізраіль хоча, каб гэтая буферная зона паміж Газай і Ізраілем з поўначы на поўдзень прадухіляла пранікненне Хамасу або іншых [тэрарыстаў] у Ізраіль або напад на яго», – сказала адна з крыніцаў.

Таксама крыніцы сцвярджаюць, што Ізраіль паінфармаваў пра свае планы Саудаўскую Аравію, якая не мае сувязяў з Ізраілем і якая пасля пачатку вайны спыніла працэс нармалізацыі пры пасярэдніцтве ЗША, а таксама Турцыю.

Дарадца ізраільскага прэм'ера Нетаньяху заявіў у каментары Reuters, што іхні план прадугледжвае знішчэнне ХАМАС, дэмілітарызацыю сектара Газа і дэрадыкалізацыю анклава. «Буферная зона можа быць часткай працэсу дэмілітарызацыі», – адзначыў ён.

Прадстаўнік ААЭ не адказаў наўпрост на пытанне, ці інфармавалі Абу-Дабі пра буферную зону. Пры гэтым ён адзначыў, што «ААЭ будуць падтрымліваць любыя будучыя пасляваенныя дамоўленасці, узгодненыя ўсімі зацікаўленымі бакамі» для дасягнення стабільнасці і палестынскай дзяржавы. Прадстаўнікі іншых краінаў не адказалі на просьбу каментарыя.

Развіваючы ідэю буфернай зоны, ізраільскі чыноўнік паведаміў The Times of Israel, што «служба бяспекі гаворыць пра нейкі буфер бяспекі на баку мяжы з сектарам Газа, каб ХАМАС не мог сабраць ваенны патэнцыял паблізу мяжы і заспець знянацку».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках