Расейскія вайскоўцы ў Еўпаторыі перайшлі на бок украінскіх партызанаў
3- 3.12.2023, 14:41
- 11,522
І падалі УСУ важную інфармацыю пра ваенную авіябазу РФ.
Расейскія вайскоўцы, відавочна, разумеюць, што на акупаваных тэрыторыях ім не радыя, таму набліжаюць дэакупацыю. Да прыкладу, у Еўпаторыі акупанты пачалі ўступаць у партызанскі рух «Атэш» і перадаваць інфармацыю пра стратэгічныя аб'екты.
Пра гэта паведамляе прэс-служба партызанскага руху «Атэш».
Агенты партызанскага руху ўвесь час выведваюць інфармацыю на стратэгічна важных аб'ектах расейцаў. Больш за тое, у партызанаў атрымліваецца пабываць у воінскіх часцях акупантаў.
Расейскія вайскоўцы ўступаюць у «Атэш»
Як паведамілі ў руху, вайскоўцы ўзброеных сілаў Расеі ў Еўпаторыі далучаюцца да партызанаў. Адзін з такіх акупантаў праходзіць ваенную службу ў часова акупаваным Крыме і падаў інфармацыю пра аэрадром.
«Дзякуючы ягонаму спрыянню мы атрымалі звесткі пра сілы і сродкі абароны стратэгічнага аб'екта», – паведамілі ў «Атэш».
У сеціве таксама апублікавалі кадры, якія партызанам перадаў расеец. Усю інфармацыю ўжо перадалі Сілам абароны Украіны.
Дарэчы, у партызанскім руху заклікалі далучацца да «Атэша». Там падкрэслілі, што да іх могуць уступіць і вайскоўцы, якія не падтрымліваюць вайну, развязаную Расеяй.