27 лiпеня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечаканкі снежня: Дзе ў Беларусі будзе -23°C, а дзе +3°C

2
Нечаканкі снежня: Дзе ў Беларусі будзе -23°C, а дзе +3°C

Сіноптыкі расказалі пра «арэлі» надвор’я.

Беларускі сіноптык Дзмітры Рабаў у эфіры АНТ папярэдзіў, што ў пачатку снежня тэмпература ў нашай краіне будзе «ніжэйшай за кліматычную норму на 5-7°C». Ён паабяцаў многім жыхарам моцныя маразы. Тым не менш у некаторых слупок паднімецца і вышэй за нуль.

Якое надвор'е чакаць беларусам на тыдні з 4 да 10 снежня?

Паводле словаў Рабава, на надвор'е ў пачатку тыдня паўплываюць вільготныя паветраныя масы з Балтыйскага мора, прынясуць невялікі кароткачасовы снег і вільготнасць да 90%. Некаторых чакае слабы галалёд і галалёдзіца.

Таксама ў краіну прыйдуць моцныя маразы. Так, ноччу 4–5 снежня тэмпература складзе ад -6°C да -12°C, а пры праясненнях да -14°C. Днём у панядзелак ад -2°C па захадзе да -12°C па поўначы, у аўторак ад -3°C па Гарадзенскай вобласці да -11°C па Віцебскай. Але далей – больш.

Так, ноччу ў сераду 6 снежня сіноптыкі паабяцалі ад -6°C па поўдні да -23°C марозу па поўначы. Хоць днём будзе менш марозна – ад -4°C па паўднёвым захадзе да -12°C па паўночным усходзе.

Падобнае надвор'е ўсталюецца і ў чацвер 7 снежня: ноччу ад -12°C па захадзе да -23°C марозу па ўсходзе; днём – ад 0 у паўднёва-заходніх раёнах да -12°C у паўночна-ўсходніх.

Пры гэтым у пятніцу 8 снежня метэаролагі чакаюць ад +1°C у Берасці да -8°C у Віцебску.

А на выходных, паводле папярэдняга прагнозу Дзмітрыя Рабава, 9–10 снежня ноччу будзе ад -5°C па захадзе да -22°C па паўночным усходзе; днём – да +3°C (напрыклад, у Гародні і Берасці).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках