16 красавiка 2024, aўторак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі маці забітага акупанта ўзнагародзілі скрынкай цукерак «Марсіянка»

10
У Расеі маці забітага акупанта ўзнагародзілі скрынкай цукерак «Марсіянка»

Расейскія прапагандысты завылі.

У РФ адзначыліся чарговым «арыгінальным» падарункам сем'ям ліквідаваных ва Украіне вайскоўцаў.

Так, жыхарцы горада Бердск Новасібірскай вобласці, якая страціла на «СВА» сына, уручылі скрынку цукерак «Марсіянка».

Прэзент прымеркавалі да дня народзінаў пуцінскай партыі «Адзіная Расея». Пра гэта пішуць расейскія паблікі, самі называючы факт чарговым «этапам дэградацыі СВАлачызму», паведамляе obozrevatel.com.

Паводле інфармацыі расСМІ, гаворка ідзе пра сям'ю Аляксея Акатава, 30.12.1998 г.н., які нібыта добраахвотна пайшоў ваяваць супраць Украіны ў лістападзе 2022 года і быў ліквідаваны 11 лютага 2023-га. Некаторыя выданні пісалі, што 24-гадовы расеец быў наймітам прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер».

Таксама зазначаецца, што чалавек з такімі імем і прозвішчам праходзіў фігурантам паводле крымінальнай справы аб замаху на незаконны збыт наркатычных сродкаў на змову з групай асобаў і ў буйным памеры.

«Аляксей Акатаў быў затрыманы 4 студзеня 2019 года падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Абвінавачаны прызнаў віну і напісаў яўку з пакаяннем», – гаворыцца ў паведамленнях прапагандыстаў.

«ЕР» дала справаздачу, што спікер гарадской рады Бердска Уладзімір Голубеў асабіста прыйшоў да сям'і гэтага «добраахвотніка», каб уручыць падарунак да дня народзінаў партыі. На апублікаваных у сетцы здымках паказаны момант таго, як ён перадае расейцы цукеркі і кветкі на фоне фатаграфіі яе загінулага на пуцінскай «СВА» сына.

Расейскія паблікі паказваюць, што «партыйны дэсант» пуцінскай партыі ў Бердску, акрамя маці і жонак ліквідаваных ва Украіне акупантаў, таксама наведаў шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і, адзінокіх людзей. Пакеты з падарункамі ад «ЕР» у выглядзе крупаў, тушонкі і масла ім уручалі расейкі ў камуфляжнай форме.

Характэрна, што партыец Голубеў быў асуджаны за незаконнае прадпрымальніцтва, але ў 2020-м падкантрольны «ЕР» гарадская рада Бердска ўсё роўна прызначыла яго спікерам. Палітык – брат «аўтарытэтнага» расейскага бізнэсмэна Віктара Голубева, асуджанага за падпольныя нафтазавод і захоўванне боепрыпасаў. Абодва Голубевы былі амніставаныя да 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках