Бойня пад Аўдзееўкай: Што засталося ад калоны расейскіх вайскоўцаў
18- 3.12.2023, 15:13
- 22,056
Рэзананснае відэа выклікала шок у акупантаў.
Рэзанансныя кадры разгрому калоны расейскіх вайскоўцаў пад Аўдзееўкай прадаўжаюць абмяркоўваць у сацыяльных сетках.
Украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі апублікаваў фрагмент відэа ў сваім Telegram-канале і звярнуў увагу на вялікую колькасць трупаў расейскіх вайскоўцаў, якія раскіданыя паабапал дарогі побач з падбітай бронятэхнікай.
Відэа можна паглядзець тут.
Больш за тое, ён адзначае парадаксальныя паводзіны расейскіх уладаў, якія выпраўляюць на забой дзясяткі тысячаў расейцаў на фоне катастрафічнай дэмаграфіі самой РФ.
«Бойня пад Аўдзееўкай. Усё заваленае трупамі расейскіх вайскоўцаў. Дзіўна, наколькі нізка шануецца ў Расеі чалавек. Нават у дзікіх перыферыйных краінах з зашкалам нараджальнасці людзей і тое імкнуцца больш берагчы. Здавалася б, пры нізкай нараджальнасці ў РФ такога наплявацельскага стаўлення да людзей быць не павінна. Але цяперашняя Расея нібыта існуе для таго, каб аспрэчыць усе законы дэмаграфіі», – адзначыў Дзяніс Казанскі.