Арнольд Шварцэнэгер сустрэўся з вызваленымі ізраільскімі закладнікамі
- 3.12.2023, 15:47
- 4,468

Відэафакт.
Вядомы актор і губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер сустрэўся з вызваленымі ізраільскімі закладнікамі ды іхнімі сем'ямі ў Лос-Анджэлесе, паведамляе BILD.
Ізраільцяне расказалі, што перажылі яны самі ды іхнія блізкія падчас тэракту 7 кастрычніка.
Актор выказаў падтрымку габрэйскаму народу і Ізраілю. «Вельмі важна, каб свет пачуў гэтыя гісторыі», – сказаў ён.
14-гадовая ізраільцянка Эла Шані расказала, як 7 кастрычніка прачнулася ад крыкаў «Алаху Акбар» і пачула стрэлы. Яна схавалася ў бункеры ў сваім кібуцы разам з маці і малодшым братам. Праз некалькі гадзінаў, калі салдаты ЦАХАЛ вывелі іх адтуль і яны апынуліся ў доме, паводле словаў Элы, у гасцёўні падлога была «залітая крывёй, паўсюль былі раскіданыя часткі целаў».
«Было цяжка зразумець, што я бачу, але маім першым інстынктам было заплюшчыць вочы малодшаму брату», – кажа яна.
Падчас эвакуацыі з Шані быў 8-гадовы сябар яе брата, увесь у крыві: ён расказаў, што ягоных бацьку, маці і брата забілі тэрарысты.
Праз некалькі дзён Шані даведалася, што яе бацька таксама забіты, ягонае цела было спаленае.