27 лiпеня 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: Чым больш мы падтрымліваем Украіну, тым хутчэй скончыцца вайна

24
Столтэнберг: Чым больш мы падтрымліваем Украіну, тым хутчэй скончыцца вайна
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: LIGA.NET

Генеральны сакратар NATO настойвае на павелічэнні падтрымкі Украіны.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг уважае, што расейска-ўкраінская вайна скончыцца хутчэй, калі будзе павялічана дапамога Украіне. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю нямецкаму вяшчальніку ARD, апублікаваным увечары 2 снежня.

«Я заўсёды асцярожны ў ацэнках існай сітуацыі на фронце. Войны па сваёй натуры непрадказальныя. Толькі адно можна сказаць дакладна: чым больш мы падтрымліваем Украіну, тым хутчэй гэтая вайна можа скончыцца», – сказаў ён.

Столтэнберг уважае, што важна прадэманстраваць Пуціну, што ён не зможа «перачакаць» Захад у вайне на знясіленне.

«Трэба дакладна разумець, што для Украіны перамога Пуціна стала б трагедыяй. Але і для нас гэта было б небяспечна. Не дапусціць гэтай перамогі – у нашых інтарэсах. У нашых інтарэсах паклапаціцца аб тым, каб Украіна дасягнула свайго», – сказаў ён.

Вядоўца адзначыў, што Столтэнберг другі год гаворыць пра гэта, але Еўразвязу, напрыклад, не ўдаецца своечасова выканаць уласнае абяцанне аб 1 млн боепрыпасаў, а надзеі ад контрнаступлення аказаліся перабольшанымі. Столтэнберг адказаў:

«Згодзен: апошнія некалькі месяцаў лінія фронту ў значнай ступені была без змен. Але Украіне атрымалася з дапамогай крылатых ракет нанесці расейцам вялікую шкоду глыбока за лініяй фронту. Удалося знішчыць расейскія самалёты і гелікаптэры. Атрымалася выцесніць расейскі Чарнаморскі флот ва ўсходнюю частку мора. Гэта значыць, што мы зараз можам трымаць адкрытымі марскія гандлёвыя шляхі, па якіх вывозіцца ўкраінскае зерне праз Чорнае мора. Гэта ўсё значныя перамогі, хаця лінію фронту ім і не ўдалося пасунуць».

Генеральны сакратар NATO дадаў, што вайсковыя канфлікты развіваюцца паэтапна, і пасля поспехаў могуць прыходзіць няўдачы, але гэта не нагода адмаўляцца ад падтрымкі Украіны.

«Але мы павінныя падтрымліваць Украіну як у дрэнныя, так і ў добрыя часы. Ідзе вайна на знясіленне. Вайна, дзе перамагае эфектыўнасць, добрая лагістыка. Падтрымліваць высокі тэмп вытворчасці – справа асаблівай вагі », – сказаў Столтэнберг.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках