Навукоўцы знайшлі сувязь паміж папулярнымі напоямі і бадзёрасцю ў старасці
20- 3.12.2023, 17:09
- 14,260
Навуковае даследаванне доўжылася 20 гадоў.
Сінгапурскія навукоўцы правялі даследаванне і высветлілі, што кава і гарбата захоўваюць бадзёрасць і здольнасць да фізічнай актыўнасці ў старэчым узросце. Вынікі эксперыменту апублікаваны ў Journal of the American Medical Directors Association.
Навуковае даследаванне доўжылася 20 гадоў, у ім узялі ўдзел амаль 12 тысяч чалавек ва ўзросце ад 45 да 74 гадоў.
У ходзе эксперыменту навукоўцы высветлілі, што акрамя кафеіну, кава і гарбата багатыя на поліфенолы, якія валодаюць антыаксідантнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Яны абараняюць арганізм ад дыябету, сардэчна-сасудзістых захворванняў і атлусценні. Таксама дазваляюць заставацца актыўнымі нават у пажылым узросце.
Акрамя таго, кава, зялёная, а таксама чорная гарбата зніжаюць рызыку разумовай слабасці ў старасці.