27 лiпеня 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне, чаму людзі бачаць прывіды

15
Навукоўцы знайшлі тлумачэнне, чаму людзі бачаць прывіды

Уся справа ў асаблівасці працы мозгу.

Клінічны псіхолаг і прафесар Універсітэта Паўднёвага Ілінойса (ЗША) Стывен Хап растлумачыў, што па адной з версій, людзі могуць бачыць прывідаў праз схільнасць чалавечага мозгу знаходзіць заканамернасці, асабліва чалавечыя фігуры і твары ў дрэнна асветленых памяшканнях або невыразных фатаграфіях. Пра гэта ён паведаміў парталу навін Live Science.

«Гэта парэйдолія. Выдатны прыклад з'явы, калі хтосьці бачыць твары або жывёлаў у аблоках, а іншы – калі выпадковыя формы і цені ў цёмным доме выглядаюць як прывіды», – растлумачыў спецыяліст.

Так, амаль усе выпадкі, калі людзі бачаць прывіды, звязаныя з перашкодамі для выпрацоўкі дакладных меркаванняў – дрэннае асвятленне, эмацыйнае ўзбуджэнне, неразуменне таго, як працуюць прылады запісу, а таксама ранейшыя перакананні і асобасныя рысы. Усё гэта можа стаць прычынай, па якой людзі бачаць зданяў.

Ён таксама адзначыў, што вера ў паранармальнае таксама прыносіць суцяшэнне, прымушаючы людзей думаць, што памерлыя блізкія побач і клапоцяцца пра іх.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках