27 лiпеня 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША плануюць размясціць наземныя ракеты сярэдняй далёкасці ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне

4
ЗША плануюць размясціць наземныя ракеты сярэдняй далёкасці ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне

Упершыню з часоў Халоднай вайны.

Амерыканскія вайскоўцы плануюць размясціць ракеты сярэдняй далёкасці наземнага базавання ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне ў 2024 годзе. Размяшчэнне такіх ракет адбудзецца ўпершыню з часоў Халоднай вайны.

Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка Ціхаакіянскага войска ЗША Роба Філіпса паведамляе Nikkei Asia.

Са слоў Філіпса, сярод варыянтаў ракет, якія могуць быць размешчаны, амерыканскія вайскоўцы разглядаюць наземныя версіі ракет Standard-6 SM-6 і крылатай ракеты Tomahawk. Уважаецца, што далёкасць дзеяння ракет складзе ад 500 да 2700 кіламетраў.

У той жа час прадстаўнік Ціхаакіянскага войска ЗША не паведаміў падрабязнасцяў аб тым, дзе і калі могуць быць разгорнутыя гэтыя ракеты.

Як зазначае выданне, будучае разгортванне ракет Злучанымі Штатамі адбудзецца ўпершыню пасля таго, як у 2019 годзе скончыўся тэрмін дзеяння Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці. Гэтая дамова, якую ЗША падпісалі з Савецкім Саюзам у 1987 годзе. Яна забараняла краінам распрацоўваць і валодаць ракетамі наземнага базавання далёкасцю ад 500 да 5500 кіламетраў.

Як піша Nikkei Asia, першае размяшчэнне ракет у гэтым рэгіёне пасля заканчэння Халоднай вайны будзе накіраванае на стрымліванне Кітая. Рэагаванне на імаверны крызіс у Тайваньскім праліве ці Паўднёвакітайскім моры запатрабуе ракет, здольных дасягаць мэт на гэтых крытычна важных водных шляхах або на мацерыковай частцы Кітая. Гэта, як мяркуе выданне, будзе азначаць пашыранае разгортванне паблізу так званага першага астраўнога ланцуга, які распасціраецца ад японскіх астравоў Акінава да Тайваня і Філіпін.

Паводле інфармацыі выдання, Кітай працягваў пашыраць свой арсенал ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў той час, як ЗША былі звязаны Дамовай аб ліквідацыі ракет. Паводле ацэнак Пентагона, зараз Пекін валодае 1500 ракетамі з радыусам дзеяння ад 1000 да 5500 кіламетраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках