27 лiпеня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы абстралялі шматпавярховік і бальніцы ў Херсоне

2
Расейцы абстралялі шматпавярховік і бальніцы ў Херсоне

Два чалавекі загінулі, сямёра – паранены.

Расейскія акупанты ў нядзелю, 3 снежня, атакавалі Цэнтральны раён Херсона з часова акупаванага левабярэжжа. У выніку абстрэлу, папярэдне, загінуў адзін чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік Херсонскай ГВА Раман Мрачко.

Колькасць загінулых у выніку абстрэлу шматпавярховіка ў Херсоне павялічылася да двух чалавек. Сямёра жыхароў горада параненыя, усе яны знаходзяцца ў бальніцах, распавёў Мрачко.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што колькасць пацярпелых у выніку расейскага абстрэлу Херсона ўзрасла да пяці чалавек.

Тры чалавекі атрымалі раненні. Са слоў Мрачко, у горадзе было трапленне ў шматпавярховы дом.

Кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін дадаў, што краіна-агрэсар таксама ўдарыла па дзвюх бальніцах Херсона.

Раней 3 лістапада ў АВА расказвалі аб абстрэле пасёлка Садовае Херсонскай вобласці, у выніку чаго загінуў 78-гадовы мужчына.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках