14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сочы падчас шторму знік беларус

2
У Сочы падчас шторму знік беларус
63-ГАДОВЫ БЕЛАРУС ВАЦЛАЎ, ЗНІКЛЫ Ў СОЧЫ ПАСЛЯ ШТОРМУ

Ён хацеў скіравацца вакол свету на самаробнай лодцы.

У Сочы пасля шторму знік 63-гадовы беларус, піша Onliner. Ён хацеў скіравацца ў падарожжа вакол свету на самаробнай лодцы, у якой і начаваў у дзень знікнення.

Клічуць мужчыну Вацлаў. Апошнія гады ён жыў у лодцы і рыхтаваўся скіравацца ў падарожжа вакол свету.

– Вацлаў жыве ў Сочы ўжо пяць гадоў. Ён рыхтаваўся скіравацца ў падарожжа вакол свету наступным летам, а пакуль выпрабоўваў лодку і жыў у ёй – яна была афіцыйна зарэгістраваная ў памежнікаў пад бартавым нумарам, – расказала Юліяна, блізкая знаёмая беларуса.

Паводле ейных словаў, сябры неаднаразова прапаноўвалі мужчыну пераехаць зімой на сушу і нават знайшлі прыдатны варыянт, але не паспелі дапамагчы.

– Яму далі ключы ад вольнай хаткі, але ён усё адно паехаў начаваць у сваю лодку. У ноч з 26 на 27 лістапада Вацлаў перастаў выходзіць на сувязь, у сеціве з тых часоў не быў. А ў тую ноч у Сочы якраз шалеў шторм страшнай сілы. На наступны дзень сябры прыязджалі да таго месца, дзе была заякараная лодка. Убачылі толькі ніжнюю частку асноўнай лодкі, на якой ён збіраўся адплыць у падарожжа, і аскепкі дзвюх іншых. Мы мяркуем, што лодку сарвала з якара і занесла ў мора.

Пра планы беларуса на падарожжа вакол свету стала вядома яшчэ ў 2016 годзе. Тады ён пабудаваў сваю першую самаробную лодку-плыт з падручных матэрыялаў і адплыў на ёй з Адэсы ў Паўднёвую Амерыку.

Праз сем дзён беларуса затрымала марская паліцыя Румыніі. Мужчыну дэпартавалі, лодку канфіскавалі, але Вацлаў не расстаўся са сваёй марай. Ён пераехаў у Сочы і апошнія некалькі гадоў рыхтаваўся да новай вандроўкі.

Паводле словаў сяброў Вацлава, цяпер ён уважацца за зніклага без вестак.

– Гэта чалавек свету, найдабрэйшы, але дзівакаваты – вось такая ў яго была незвычайная мара, – кажа Юліяна.

Нагадаем, у ноч на 27 лістапада на Чарнаморскі рэгіён абрынуўся наймацнейшы шторм: у Балгарыі, Румыніі, Малдове, Украіне і Расеі былі абясточаныя сотні гарадоў і вёсак, ёсць загінулыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках