27 лiпеня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы паставілі новы рэкорд набыцця нерухомасці ў Грузіі

4
Расейцы паставілі новы рэкорд набыцця нерухомасці ў Грузіі

Грузія стала адным з самых папулярных кірункаў для эміграцыі расейцаў пасля пачатку вайны ва Украіне.

Грамадзяне Расеі набылі ў Грузіі 5780 кватэраў за перыяд са студзеня да лістапада 2023 года, паведамляе грузінскае выданне Business Media са спасылкай на Мінюст краіны.

Гэта больш, чым за ўвесь 2022: летась грамадзяне РФ набылі ў Грузіі 5424 кватэры. Калі дадаць да гэтай колькасці набыццё кватэраў тымі, у каго ёсць і расейскае, і грузінскае грамадзянства, атрымаецца 6062 кватэры за 2022 год.

Вырасла і колькасць набытых грамадзянамі РФ зямельных надзелаў у Грузіі. За ўвесь 2022 год расейцы набылі 1625 надзелаў у краіне, са студзеня да лістапада 2023 года – 1872 надзелы.

Грузія стала адным з самых папулярных кірункаў для эміграцыі расейцаў пасля пачатку вайны ва Украіне. Калі ж прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю ўвосень 2022 гады, на адзіным наземным кантрольна-прапускным пункце «Верхні Ларс» узніклі чэргі з дзясяткаў тысячаў ахвотных пакінуць Расею. За дзень мяжу перасякалі блізу 10 тысячаў машынаў.

Паводле звестак МУС Грузіі, у 2022 годзе ў краіну ўехалі 1,46 млн расейцаў. Прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі казала, што як мінімум 100 000 засталіся жыць у краіне. 3300 атрымалі грузінскае грамадзянства, паведамляў Мінюст краіны.

У выніку ў 2022 годзе больш за 40% жылля, набытага ў Грузіі замежнікамі, набылі менавіта расейцы. Другое месца заняў Ізраіль. Грамадзяне гэтай краіны за 2022 год набылі ў Грузіі 1892 кватэры. Трэці радок дастаўся Украіне (1321 кватэра).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках