25 лютага 2024, Нядзеля, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся новы від дарожных датчыкаў

5
У Беларусі з'явіўся новы від дарожных датчыкаў

Што яны фіксуюць?

У Гомельскай вобласці ўстанавілі новыя датчыкі на дарогах. Яны павінны заўважаць дзікіх жывёлаў і папярэджваць пра іх кіроўцаў. Пра гэта расказаў кіраўнік управы аўтамабільных дарог Мінтранса Рыгор Глазко.

Прадстаўнік установы адзначыў, што на аб'ектах будаўніцтва і рэканструкцыі ў 100 адсотках выпадкаў у праект закладваецца будаўніцтва бар'ера, так званай сеткі. Аднак, як паказвае практыка, гэтага не зусім дастаткова. Летась зацверджаны комплекс захадаў, які дасць магчымасць мінімізаваць выхад жывёлаў на праезную частку і колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх капытных.

– У рамках комплексу захадаў стаяла задача распрацаваць паводле вынікаў гэтага года і ўвесці ў дзеянне пэўны механізм. У Гомельскай вобласці на аўтамабільнай дарозе М10 мы ўпершыню месяц таму запусцілі такі механізм для перасячэння ў адным узроўні. Гэта значыць, справа і злева на дарозе ёсць камеры і датчыкі руху, ужо спецыяльна запраграмаваныя. Калі жывёла выходзіць на дарогу, то за 250 м з кожнага боку на табло загараецца інфармацыя пра гэта. Асабліва гэта важна ў начны час. Гэты эксперымент мы запусцілі на адрэзку прыкладна 500 м, – расказаў Рыгор Глазко.

Сістэма размешчаная ў месцах вялікай канцэнтрацыі жывёлаў і частых выпадкаў ДТЗ.

– Ставілася задача загнаць жывёлу ў пэўны калідор. Мы падгледзелі гэты прыклад у нашых калег з Расейскай Федэрацыі, зрабілі апгрэйд і цяпер будзем глядзець на яго эфект, – растлумачыў прадстаўнік установы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках